Главная Новости Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

2021-02-22 1132

На мінулых выходных адбыўся шэраг мерапрыемстваў з удзелам работнікаў культуры Драгічынскага раёна, прысвечаных Дню роднай мовы.

21 лютага прадстаўнікі ўстаноў культуры Драгічынскага раёна прынялі актыўны ўдзел у абласным свяце роднай мовы «Жывыя Вытокі» ў г. Брэст. У ходзе мерапрыемства народны драматычны калектыў «AURA» Драгічынскага ГДК паказаў гледачам спектакль «Стомлены д'ябал» на беларускай мове.

У выставачнай зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра прайшла прэзентацыя аб'екта нематэрыяльнай культурнай спадчыны, на якой быў прадстаўлены і ўнікальны вясновы абрадавы карагод «Стрылка», штогод праходзіць ў в. Бездзеж. Удзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны граматамі Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра.

20 лютага ў Завершскім СДК адбілыся квэст-гульня «Беларуская мова: родная і мілагучная? Ці чужая, далёкая?». Удзел у гульні прыняла мясцовая моладзь, якую арганізатары квэста праверылі на веданне беларускай мовы, прымавак пра родную хату, беларускіх сымбалаў. Каманды спрытна и весела выконвалі ўсе заданні. Гульня завяршылася ў танцэвальным зале, дзе ўдзельгыкам было прапанавана патанчыць пад песні беларускіх выканаўцаў.

21 лютага ў Антопальскім ГпДК адбылася літаратурна-пазнавальная гульня «У роднай мовы роднае карэнне».

Таксама 21 лютага літаратурна-пазнавальная гульня «Сябруй з родная мовай» адбылася ў Асіпавіцкім СДК.

Последние новости

Музыкально-развлекательная программа
2026-11-04 31
02.11. в ГУО «Дрогичинская детская хореографическая школа искусств» в рамках акции «Полезные каникулы» прошла музыкально-развлекательная программа "Поющие инструменты".
Перейти >>
Фото-выставка "Семья, согретая любовью"
2026-11-04 21
В филиале Завершский СДК проходит фото-выставка "Семья, согретая любовью".
Перейти >>
Выставка «В этот памятный день ноября»
2026-11-04 23
с 04.11. по 07.11. в филиале Корсуньский СКБ проходит выставка «В этот памятный день ноября» ко Дню Октябрьской Революции.
Перейти >>

Поиск новостей